(вуліца Петруся Гранітаў вёсцы Зачэпічы)
Зарою ўсход залоціцца,
Лье чырвань на зямлю;
Пад п’яную разводзіцу
Жыцця дзень новы родзіцца,
І я жыццё люблю! Іграюць песні
звонкія , Калосячы раллю.
На сонца струны тонкія,
Што звіслі над старонкаю,
Я песні разалью! П.Граніт
Жукоўшчынская сельская бібліятэка — цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны ў рамках краязнаўчага праекта “Іх імёны ў гісторыі краю” працягвае знаёміць сваіх наведвальнікаў з вядомымі землякамі, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы, праявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці.
Бібліятэка запрасіла сваіх наведвальнікаў на гадзіну гісторыі “Пра вуліцы населеных пунктаў названых у гонар землякоў”. Прысутныя пазнаёміліся з выставай аднаго паэта “Паэтычным словам славіў родны край” (Пятрусь Граніт), дзе былі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і дзейнасці знакамітага земляка Івана Пятровіча Івашэвіча. Выставу дапаўнялі вершы паэта, успаміны, фотаздымкі.
У 1933 г. Пятрусь Граніт прымаў удзел у Першым нелегальным з’ездзе заходнебеларускіх пісьменнікаў у Вільні. А пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР паэт працаваў сакратаром выканкама, потым — старшыней сельсавета.У 1940 годзе яму пашанцавала сустрэцца ў г. Лідзе з Янкам Купалам і атрымаць ад яго ў падарунак асобнае выданне паэмы “Над ракой Арэсай”.
Пасля вайны завочна скончыў Навагрудскае педвучылішча. У 19451971 гадах працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах і заўсёды пісаў вершы. Яго справу працягвала і яго дачка Яўгенія Іванаўна Івашэвіч. Каб захаваць памяць пра свайго слаўнага земляка ў 2017 годзе было прынята рашэнне ў вёсцы Зачэпічы яго імем назваць галоўную вуліцу вёскі. Памятная шыльда ўсталявана на доме, дзе ён жыў.