20 студзеня ў рамках праекта “Дзеці чытаюць дзецям” і раённага бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” бібліятэкар Хілімончык Людміла Іванаўна разам з вучнямі 3”Б” класа Доста Міланай і Яблонскай Міланай наведалі ДзУА “Казлоўшчынскі яслі-сад” і разам з выхаванцамі старэйшай групы здзейснілі казачнае падарожжа “Властелин первой снежинки”. Бібліятэкар расказала дзецям зімовую казку пра сняжынку, пазнаёміла з кніжкамі на зімовую тэматыку, а дзяўчынкі прачыталі рускую народную казку “Марозка”.