Праграмы:
Мэтавая бібліятэчная праграма “Жыць у згодзе з прыродай”. Тэрмін рэалізацыі праграмы 2019-2020 гады. Распрацавана Гезгалаўскай сельскай бібліятэкай–цэнтрам экалагічнай культуры. Мэта праграмы: фарміраванне экалагічнай культуры дзяцей праз экалагічную асвету, выхаванне, інфармацыйную дзейнасць.
Мэтавая бібліятэчная праграма “На шляху да духоўнасці”. Праграма з’яўляецца доўгатэрміновай і распрацавана аддзелам бібліятэчнага маркетынгу. Мэта праграмы: стварэнне ўмоў для духоўнай адукацыі і асветы работнікаў бібліятэк, якія змогуць выкарыстоўваць усе магчымасці па выхаванню духоўна-маральных каштоўнасцей у сваіх чытачоў праз формы і метады бібліятэчнай работы.
Мэтавая бібліятэчная праграма “Жывая крыніца талентаў роднага краю” (Жукоўшчынская СБЦ). Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2019-2020 гады. Мэта праграмы: вывучэнне роднага краю, яго гісторыі, культуры, традыцый, выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця павагі да нашых сучаснікаў, гонар за поспехі і дасягненні землякоў. Пашырэнне цікавасці падлеткаў да гісторыі роднай вёсачкі.
Мэтавая бібліятэчная праграма “Жывуць традыцыі – квітнее зямля” (Раклевіцкая СБЦ). Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2019-2020 гады. Мэта праграмы: вывучэнне гісторыі, культуры свайго краю, выхаванне павагі і любові да бацькоўскай спадчыны.
Мэтавая бібліятэчная праграма “Сям’я і кніга”. Распрацавана Дварэцкай сельскай бібліятэкай сямейнага чытання. Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2019-2020 гады. Мэта праграмы: фарміраванне станоўчага іміджу чытаючай сям’і, далучэнне бацькоў і дзяцей да чытання, адраджэнне традыцый сямейнага чытання.
Мэтавая бібліятэчная праграма “РасЧытаем любога!”. Распрацавана Данілавіцкай сельскай бібліятэкай — цэнтрам развіцця і падтрымкі чытання. Мэта праграмы: развіццё цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, праз правядзенне новых формаў і метадаў работы сярод насельніцтва. Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2019-2020 гг.
Праекты:
Бібліятэчны праект “Пяць хвілін з бібліятэкай”. Накіраваны на рэкламу дзейнасці бібліятэк і рэкламу кнігі праз установу рэдакцыі газета “Перамога” і радыё “Дзятлава”. Тэрмін рэалізацыі праекта: доўгатэрміновы.
Бібліятэчны праект “Час чытаць!”. Накіраваны на развіццё цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, праз правядзенне новых формаў і метадаў работы сярод насельніцтва. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2016 год.
Бібліятэчны праект “ЛетаЧытанне-2017”. Накіраваны на арганізацыю вольнага часу дзяцей у час школьных канікул. Тэрмін рэалізацыі праекта: чэрвень-жнівень 2017 года.
Бібліятэчны праект-фотагалерэя “Фотаімгненне з гісторыі Дзятлаўшчыны”. Праект “Фотаімгненне з гісторыі Дзятлаўшчыны” – гэта збор фотаздымкаў, зробленных на тэрыторыі Дзятлаўшчыны, з музейных і асабістых калекцый.
Тэрмін рэалізацыі праекта: красавік – верасень 2018 года.
Інтэрнэт-праект “Ні дня без думкі аб родным краі”. Накіраваны на прыцягнення ўвагі карыстальнікаў да літаратурнай дзейнасці пісьменнікаў, якія звязаны з Дзятлаўшчынай сваім нараджэннем і творчасцю. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2018 год.
Бібліятэчны праект “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы”. Накіраваны на актывізацыю цікавасці розных груп чытачоў да кнігі і бібліятэкі. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2018-2019 год.
Бібліятэчны праект “Праз кнігу да вечных каштоўнасцей”. Накіраваны на выхаванне духоўна-маральных каштоўнасцей у насельніцтва праз формы і метады бібліятэчнай работы. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2018 — 2020 гг.
Бібліятэчны праект “І каб пакаленні памяталі…” (краязнаўчая экспедыцыя памяці). Накіраваны на пошукавую дзейнасць па збору інфармацыі, аб удзельніках і героях Вялікай Айчыннай вайны – дзятлаўчанах. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019 год.