25 лютага аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень прафарынтацыі “Прафесіі, якія мы выбіраем”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі гуртка “Алімпіяц”. У рамках гэтага дня з удзельнікамі мерапрыемства ладзілася гутарка “Прафесія на ўсё жыццё”. Прыемна, што падчас размовы дзеці падзяліліся сваімі марамі аб будучай прафесіі. Усе яны з упэўненасцю адказалі, што мараць звязаць сваё жыццё са спортам. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі інфармацыю аб самых запатрабаваных прафесіях нашай сучаснасці, пазнаёміліся з выставай-адвайзерам “Прафесіі, якія мы выбіраем”, ладзіўся дайджэст “Даведнік па вучэбных установах”.