13 ліпеня у рамках бібліятэчнага творчага фота-праекта перасоўнай бібліятэкі –бібліобуса “Мы этой земли продолжение” для жыхароў вёсак Міроўшчына, Труханавічы, Вянскі, Пацаўшчына ладзілася выстава-прагляд ”Прамудрасці дамаводства”. Хатнія абавязкі — частка паўсядзённага жыцця. Незалежна ад таго , як мы з імі спраўляемся, ад іх нікуды не падзецца. Часам мы дзелім іх паміж членамі сям’і, спрабуем ператварыць у гульню ці проста інтэгрыруемся ў штотыднёвую руціну. У любым выпадку, усе мы хочам , каб справы па хаце займалі паменш часу і сродкаў, але пры гэтым былі максімальна эфектыўныя. Наведвальнікі бібліятэкі-бібліобуса змаглі пазнаёміцца з прапанаванымі кнігамі і часопісамі, у якіх можна знайсці шмат цікавых і карсных парад па выкананню хатніх абавязкаў. У час размовы дзяліліся паміж сабой сваімі рэцэптамі прыгатавання страў і карыснымі парадамі па вядзенню хатняй гаспадаркі.