16 лістапада ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшоў Дзень права “Права на дзяцінства”. У праграме Дня: інфармацыйная выстава “Права на дзяцінства”, прававы эрудыт “Вучымся жыць па закону”, інфарміна “Мой безопасный мир”. Вучні 8 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” пазнаёміліся з асноўнымі дакументамі, у якіх замацаваны правы дзяцей: з Дэкларацыяй аб правах дзіцяці, Канвенцыяй ААН аб правах дзіцяці, з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”. Рабяты пазнаёміліся з карысным інтэрнэт-рэсурсам па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў — дзіцячым прававым сайтам “mir.pravo.by” і падзяліўшыся на дзве каманды адказалі на пытанні віктарыны і паўдзельнічалі ў прававым турніры “Сіла Закона”. Сапернічаючы, ўдзельнікі змаглі не толькі праверыць свае веды, але і папоўніць іх. Паміж этапамі гульнявой праграмы з вучнямі была праведзена хвілінка карыснай інфармацыі “Мой безопасный мир”, у ходзе якой бібліятэкар распавяла, як засцерагчыся ад рабавання і гвалту.