12 сакавіка ў Казлоўшчынскай ГПБЦ адбылася  сустрэча вучняў 6 класа ДзУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” з настаяцелем Царквы Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам “Праваслаўная палітра”. Сустрэча гэта адбылася напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі.Асноўная мэта правядзення Дня праваслаўнай кнігі — духоўнае асвета, прыцягненне ўвагі да добрай змястоўнай літаратуры, паказаць, ёсць выданні здольныя дапамагаць чалавеку развівацца, вучыцца, жыць па сумленні.
Да гэтай даты падрыхтавана кніжная выстава “Через книгу к добру и свету”. На выставе прадстаўлены выданні для дзіцячага і сямейнага чытання. Яны ў простай і даступнай форме расказваюць аб жыцці святых, тлумачаць аб паходжанні асноўных праваслаўных свят, вучаць дабру, міласэрнасці, спачуванню, выхоўваюць любоў да Радзімы, дапамагаюць зразумець сэнс жыцця. Бібліятэкар Людміла Іванаўна, расказала пра значэнне праваслаўнай кнігі ў жыцці людзей, пра першадрукара Івана Фёдарава, зрабіла агляд літаратуры з выставы, паказаны відыяролікі “Дзень праваслаўнай кнігі”, урывак з фільма пра І.Фёдарава, відыакліп “Русь праваслаўная”. Пратаіярэй Георгій Ярмоліч расказаў пра старынныя царкоўныя кнігі, якія ён прынёс з сабою. Напрыканцы сустрэчы айцец Георгій падараваў усім прысутным іконкі Блажэннай Матроны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.