28 красавіка ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўнай асветы і культуры, у рамках бібліятэчнага праекта “Праз кнігу да вечных духоўных каштоўнасцей” была праведзена гадзіна праваслаўя “Праваслаўны царкоўны каляндар”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам давялося пазнаёміцца з праваслаўным святам Вялікдзень і прыняць актыўны ўдзел у чытанні кнігі Барыса Ганагі “Пасха”.