14 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры развіцця і падтрымкі чытання да Дня праваслаўнай кнігі з людзьмі сталага ўзросту ладзілася гадзіна праваславія «Праваслаўны царкоўны каляндар». Бібліятэкар паведаміла аб праваслаўных святах на 2019 год, аб храмах, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай мясцовасці. Мэта дадзенага мерапрыемства – зацікавіць прысутных і ўвогуле наведвальнікаў бібліятэкі да чытання літаратуры па духоўнасці.