17 лістапада Раклевіцкая сельская бібліятэка–цэнтр традыцыйнай культуры ладзіла для дзяцей экспрэс-падарожжа “Праваслаўныя храмы Дзятлаўшчыны”. Дзеці пачулі цікавыя расказы пра храмы Дзятлаўшчыны. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з правіламі паводзін у храме, расказала пра асаблівасці архітэктуры праваслаўных храмаў.