1 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага абʼяднання “Праменьчык”, што дзейнічае пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для людзей з фізічна абмежаванымі магчымасцямі  наведвальнікамі Адддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ з загадчыкам Калюцік Аленай Пятроўнай і супрацоўнікамі аддзела. У рамках бібліятэчнага праекта “Закон і праваˮ па прававой асвеце насельніцтва напярэдадні свята Дня інваліда для іх ладзілася гадзіна зносін “Прававая дапамога інвалідамˮ. На мерапрыемства была запрошана загадчык Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыяй Перажок Эдзіта Аляксандраўна. Яна распавяла слухачам аб Законе “Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыіˮ, які абʼяднаў у сабе нормы законаў аб сацыяльнай абароне інвалідаў і аб папярэджанні інваліднасці, палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канвенцыі аб правах інвалідаў. Асноўныя палажэнні Закона аб інвалідах ўступаюць у сілу з 06.01.2023, а асобныя — з 06.07.2022, 01.08.2023 і 01.01.2025. Простымі дасціпнымі словамі яна распавяла патрэбную інфармацыю. У прыемнай даверлівай атмасферы ўдзельнікі мепрапрыемства атрымалі бясплатную юрыдычную кансультацыю па розных хвалюючых пытаннях.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.