31 кастрычніка на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў прававы прыём па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў. Да прававога прыёму грамадзян у раённай бібліятэцы далучыўся пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дар’я Пугач. Віталій Юрго нагадаў аб забароне на падпіску на экстрэмісцкія сайты. Засяродзіў увагу і на тэлефонным махлярстве, якое застаецца на кантролі праваахоўных органаў, таму што выпадкі падману людзей фіксуюцца часта.
Пра дысцыплінарную адказнасць, яе віды, па якіх прычынах наймальнік можа прыцягнуць да такой адказнасці работніка, расказала Дар’я Пугач. Таксама Дар’я Генадзьеўна закранула тэму тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў бібліятэк, якія нядаўна ўступілі ў сілу, абмеркавалі з прысутнымі праблемныя пытанні з улікам рэалізацыі ў практыцы гэтай пастановы Міністэрства культуры.
Напрыканцы загадчык раённай бібліятэкі Святлана Магера пазнаёміла ўдзельнікаў з выставай па генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны “Без срока давности. Память”, расказала пра пошукавую работу бібліятэкі.