23 красавіка — Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права. Напярэдадні гэтай даты 21 красавіка ў рамках праекта па прававому выхаванню “Закон і права”, бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” адбылося чарговае пасяджэнне падлеткавага аматарскага абʼяднання “Прававы лабірынт” па прававому выхаванню з вучнямі 10 “Б” класа. З імі ладзілася актуальная размова “Прававыя аспекты аўтарскага права”. Бібліёграф распавяла падлеткам аб Законе “Об авторском праве и смежных правах”, якія творы захоўваюцца аўтарскім правам і якія не зʼяўляюцца абʼектамі аўтарскага права. На мерапрыемстве прысутнічала загадчык юрыдычнай кансультацыі Перажок Эдзіта Аляксандраўна, якая пазнаёміла з адказнасцю за парушэнне аўтарскага права, адказала на хвалюючыя пытанні падлеткаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.