23 жніўня аддзел абслугоўвання і інфармацыі ў чарговы раз запрасіў удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Праменьчык” на гадзіну пытанняў і адказаў “Правовая неотложка”.Падчас мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі ўяўленні аб правах чалавека, таксама разбіралі сітуацыі парушэння правоў і невыканання абавязкаў. У гэтым ім кампетэнтна і даступна дапамагала натарыус Сёмуха Жанна Мікалаеўна, якая была запрошана на мерапрыемства. Напрыканцы ўдзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Правовая неотложка”.