Да Дня права 14 снежня бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі з удзельнікамі аматарскага аб’яднання ”Прававы лабірынт” правяла дыскусію “Что узнали о правах?”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з такімі паняццямі, як прававая адказнасць, праванарушэнне, злачынства і, адпаведна, з тымі юрыдычнымі дакументамі, якія вызначаюць адміністратыўную або крымінальную адказнасць за парушэнне заканадаўства. На дыскусію была запрошана загадчык Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Перажок Эдзіта Аляксандраўна. У час размовы яна завастрыла сваю ўвагу на палавой недатыкальнасці дзяцей і падлеткаў. Расказала, што злачынствы супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і палавой свабоды з’яўляюцца грамадска небяспечнымі. Напрыканцы мерапрыемства бібліёграф  прапанавала дзецям прыняць удзел у інтэрактыўна — прававой віктарыне “Колесо правоведения”. Важным вынікам мерапрыемства стала ўсведамленне ўдзельнікамі думкі аб тым, што веданне сваіх правоў і абавязкаў робіць жыццё паспяховым, выхоўвае грамадзянскую адказнасць і пачуццё ўласнай годнасці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.