15 сакавіка ў рамках бібліятэчнага праекта “Закон і права” па прававым выхаванні падлеткаў, з мэтаў патрыятычнага выхавання ў Год гістарычнай памяці, да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень права “Правы чалавека — гарантыя дзяржавы”. У рамках Дня з навучэнцамі 9 класаў гімназіі №1 г. Дзятлава, сярэдняй школы №3 г. Дзятлава, начале з класнымі кіраўнікамі Якаўчык Майей Нейматаўнай, Андалюкевіч Вольгай Анатольеўнай, старшынёй БРПА Мішчэнка Ірынай Анатольеўнай ладзілася гадзіна інфармацыі “Канстытуцыя — аснова прававой сістэмы”. На мерапрыемства была запрошана загадчык Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Перажок Эдзіта Аляксандраўна, якая на распавяла падлеткам аб прынятых змяненнях ў Кастытуцыю Рэспублікі Беларусь, адказала на хвалюючыя пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Да ўвагі наведвальнікаў бібліятэкі была прапанавана выстава інфармацыйных матэрыялаў “Вышэйшая каштоўнасць грамадства і дзяржавы”, відэапрэзентацыя аб асноўным законе краіны.