Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці,
ведаў і навукі, лекі для душы.
Ф. Скарына

 “Праз кнігу — да дабра і света” пад такой назвай 14 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіўся Дзень праваслаўнай кнігі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі чытачы, бібліятэкары, клірык храма Святых новапакутнікаў і спаведнікаў Царквы Рускай г. Дзятлава святар Аляксей. Кнігі духоўнай тэматыкі — гэта школа для кожнага — адзначыў святар Аляксей, бо з кнігі чалавек чэрпае веды, дзякуючы ведам, чалавек дасведчаны. Вядучыя мерапрыемства расказалі пра асветніка ХVІ ст. выдатнага гуманіста Івана Фёдарава, які ўнёс значны ўклад у стварэнне, усходнеславянскага кнігадрукавання, асветы і культуры. Вядучыя паведамілі пра цікавыя факты першых на Русі друкаваных праваслаўных кніг, пра тое, якімі былі першыя славянскія кнігі, пра першую друкарню, якая з’явілася на Русі. Каб не быць мнагаслоўнымі бібліятэкары паказалі імправізацыю, як Іван Фёдараў і цар Іван Грозны адкрывалі першую друкарню на Русі. Таксама была прадстаўлена кніжная выстава “Сокровенный мир православия”, на ёй была размешчана літаратура пра хрысціянства, рускіх Святых і пра жыццё падзвіжнікаў праваслаўя, а таксама мастацкія кнігі, якія вучаць міласэрнасці, спагады, любові да Бога і бліжняга. У фае бібліятэкі працавала выстава-кірмаш праваслаўнай прадукцыі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.