6 верасня ў філіяле “Наваельнянская ГПБц” да Дня беларускага пісьменства  ладзілася літаратурная кампазіцыя “Праз смуту стагоддзяў дайшло да нас слова”. Мы ганарымся сваёй культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі. Сярод найбольш яркіх і значных прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння вылучаецца асоба Францыска Скарыны: беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара і вучонага, асветніка і гуманіста, паэта і медыка, батаніка і астранома. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы пра Скарыну, адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Наш Скарына”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.