Стала добрай традыцыяй адзначаць у пачатку кастрычніка свята, прысвечанае Дню пажылых людзей. У гонар гэтага выдатнага свята ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў літаратурна — музычны час “Праздник мудрости, внимания, любви”. Бібліятэкар павіншавала прысутных з Днём пажылых людзей і расказала пра гісторыю з’яўлення гэтага свята. Далей удзельнікі сустрэчы паспрабавалі свае веды ў розных конкурсах і віктарынах: “Парады”, “Интересные телеграммы”, “Портрет за 5 минут”. Не абышлося мерапрыемства і без музычных конкурсаў: “Угадай песню”, “Споем частушки”. Святочная атмасфера нікога не пакінула абыякавым, усе госці атрымалі масу станоўчых эмоцый, забыўшыся пра праблемы і адпачыўшы душой.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.