15 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў вечар сямейных успамінаў “Тепло родительской души”. Бібліятэкары пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення свята, адзначылі, што з вобразам маці ў кожнага чалавека звязаны самыя цёплыя пачуцці і шчаслівыя ўспаміны, звярнулі ўвагу на тое, што з 2022 года 21 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца і Дзень бацькі. Госці з вялікай цеплынёй і любоўю распавядалі пра сваіх добрых, клапатлівых бацькоў, успаміналі, як праводзілі сумесны вольны час са сваімі татамі. Затым прынялі ўдзел у конкурсах “Народная мудрость гласит”, “Паравозик” і інш. Жанчыны павіншавалі адна адну, яны пачулі шмат прыемных слоў у свой адрас, бібліятэкары парадавалі іх віншавальнымі паштоўкамі.