З мэтай прафілактыкі шкодных звычак для навучэнцаў мясцовай школы бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэка — клуб” арганізавала інфармацыйную гадзіну “Праўда пра алкагалізм”. Вучні пачулі карысную інфармацыю аб уплыве алкаголю на арганізм.