25 лістапада ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” ладзілася краязнаўчая гадзіна “Преданья старины глубокой”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Суседзі” здзейснілі займальнае падарожжа ў даўнія часы. Успомнілі цікавыя факты, што турбавала нашых продкаў, чым яны займаліся, як апраналіся. Пагутарылі аб побыце народа, абрадах і традыцыях.