Каб прыцягнуць дзяцей да чытання, навучыць іх любіць кнігу і беражліва да яе ставіцца ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла акцыя па прывабліванню дзяцей да чытання “Пришло время читать”. Кніга павінна як мага раней увайсці ў свет дзіцяці, зрабіць яго цікавым, поўным незвычайных адкрыццяў. Усё наступнае знаёмства з велізарнай літаратурнай спадчынай будуць апірацца на той падмурак, які закладваецца ў дашкольным узросце. У ходзе акцыі дзеці ДзУА “Дварэцкі яслі – сад” пазнаёміліся з навінкамі літаратуры, паўдзельнічалі ў гульні “Павуцінка”, паглядзелі відэа па казцы “Как собака друга искала”, выбралі для сябе цікавыя кнігі.