З 4-га красавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы да Сусветнага дня здароўя праходзіць бібліятэчны квілт «Пристрастия, уносящие жизнь», прысвечаны шкодным звычкам, што пагубна ўплываюць на здароўе і жыццё чалавека. На стэндзе прыведзена інфармацыя пра ўплыў алкаголю, наркотыкаў і нікатыну на арганізм чалавека. Сярод чытачоў бібліятэкі праводзіцца апытанне «Стоит ли мерить жизнь миллилитрами», «Есть ли жизнь на конце иглы?», «Что скрывает табачный дым?». Сцікеры з адказамі чытачоў і інфармацыя, дадзеная бібліятэкарамі, утваралі ўзор лапікавага палатна на інфармацыйным стэндзе. На працягу 10 дзён, наведаўшы бібліятэку, кожны можа прыняць удзел у абмеркаванні дадзенай праблемы і паўдзельнічаць у апытанні.