23 чэрвеня на летняй дзіцячай пляцоўцы каля Дзятлаўскай раённай бібліятэкі было ў чарговы раз весела і шумна. На пляцоўку завіталі наведвальнікі летняга аздараўленчага лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”. Для іх ладзілася паляна задумак “ПростаКанікулава” з мэтай выхавання ў дзяцей пачуцця калектывізму і сяброўства, цікава і карысна правесці час. Дзеці ўдзельнічалі ў інтэлектуальных і рухомых гульнях і конкурсах, жадаючыя адпачыць маглі пачытаць цікавую кніжку. Удзельнікі мерапрыемства наведалі абанемент і чытальную залу бібліятэкі, дзе пазнаёміліся з дзеючай выставай “День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа”, а жадаючыя — запісацца ў бібліятэку.