4 сакавіка  ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры развіцця і падтрымкі чытання, да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам прайшла гутарка “Просто скажи: НЕТ!”. Мерапрыемства  наведалі вучні 6 класа з класным кіраўніком Кобзевай Святланай Аляксееўнай.

У бібліятэцы існуе кніжная выстава “Круцілавічы — здаровы пасёлак”,  прысутныя мелі  магчымасць  атрымаць  інфармацыю па  тэме  наркаманіі, статыстычныя  звесткі  па  Рэспубліцы  Беларусь. Бібліятэкар паведаміла аб шкодзе, якую нясуць наркотыкі і якое пакаранне чакае за незаконны абарот наркотыкаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.