1 сакавіка да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі аддзел абслугоўвання і інфармацыі ладзіў нон-стоп “Проживи свою жизнь сам”. Удзельнікамі сталі вучні 7-8 классаў сярэдніх школ горада Дзятлава. Мэта мерапрыемства прыцягненне ўвагі маладых людзей да праблем распаўсюджвання наркаманіі і інфармаванне аб адказнасці за ўжыванне і незаконны абарот наркатычных сродкаў. На мерапрыемства былі запрошаны: валеолаг – метадыст “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпедэміялогіі” Юрэня Наталля Іванаўна, участковы інспектар па справах непаўналетніх Філіповіч Мікалай Вячаслававіч. Спецыялісты прыводзілі прыклады з жыцця пра тое, як шкодныя звычкі ўплываюць на здароўе і паводзіны чалавека, разважалі над тым, ці варта звязваць сваё жыццё з ужываннем алкаголю і іншых псіхатропных рэчываў. Засяродзілі ўвагу на тым, як пазбегнуць уплыву дрэннай кампаніі аднагодкаў, якія спрабуюць далучыць да ўжывання забароненых прэпаратаў. Праглядзелі відэаролік аб наркатычнай залежнасці “Наркотыкі – гэты яд”. Удзельнікі прынялі актыўны ўдзел у анлайн – віктарыне “Стоп! Наркотики!”. Таксама была прадстаўлена выстава-напамін “Не будь зависимым – скажи НЕТ”.