Што можа быць больш прыемным, чым правесці доўгі зімовы вечар за цікавай кнігай. Пакуль за вокнамі цемра і холад, можна накіравацца ў займальнае падарожжа па старонках чарговага гістарычнага рамана ці дэтэктыва. Асабліва гэта актуальна, калі чалавек ужо на пенсіі, а для дачнага сезона час яшчэ не прыспеў. Як жа да вяскоўцаў прыходзіць кніга?
– Абслугоўванне жыхароў 48 аддаленых і маланаселеных вёсак Дзятлаўшчыны па дзесяці маршрутах забяспечвае бібліобус, – расказала дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольга Бойка. – Яго паслугамі карыстаюцца больш за 400 чытачоў. Кожны з маршрутаў уключае ад трох да сямі населеных пунктаў, самыя аддаленыя з іх знаходзяцца на адлегласці ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. Функцыянаваць “бібліятэка на колах” пачала з 2007 года, а сёлета ў нас прыемная падзея – набыты новы бібліобус. Падрабязнасцi

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.