1 верасня, у Дзень ведаў, работнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” запрасілі навучэнцаў 4 класа на экскурсію “Прыходзьце ў кніжны дом”. На сустрэчы школьнікі з захапленнем разглядалі кніжныя паліцы, на якіх “жывуць” прыгожыя, займальныя кніжкі, знаёміліся з вялікімі, ілюстраванымі, маляўнічымі выданнямі даведнікамі і энцыклапедыямі. Таксама ўзгадалі правілы карыстання бібліятэкай. Рабяты атрымалі шмат уражанняў і паабяцалі быць добрымі, акуратнымі і актыўнымі чытачамі.