Філіяал “Жукоўшчынская сельская бібліятэка — цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны” прыняла ўдзел у мітынгу каля помніка загінуўшым землякам у в. Погіры. На мітынгу прысутнічалі жыхары в.Погіры, працаўнікі бухгалтэрыі КСУП “Жукоўшчына”, настаўнікі. З урачыстым словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, працаўнікі Жукоўшчынскага сельскага Савета, iдыёлаг КСУП “Жукоўшчына” Кільчэўская А., выступілі вучні Жукоўшчынскай базавай школы. Прагучалі вершы прысвечаныя Вялікай Перамозе. Ускладзены вянкі і кветкі да помніка жыхарам навакольных вёсак, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.