У рамках акцыі “Нашы дзеці”,  Жукоўшчынская сельская бібліятэка — цэнтр духоўна — мастацкай спадчыны  сумесна з сектарам  адпачынку “Жукоўшчынскі  Дом культуры”,  ладзілі ранішнік  “Прыгоды Бабы Ягі”. На мерапрыемства  завіталі  дзеці  працаўнікоў КСУП ”Жукоўшчына”. Яны прынялі ўдзел у разнастайных гульнях, чыталі вершы,  вадзілі карагоды  з Дзедам Марозам і Снягуркай вакол ёлкі. Баба Яга запрасіла ўсіх жадаючых адпачыць, набыць пуцёўкі  ў турагенстве  “Кур’і  ножкі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.