Новы год… Яго сустракаюць дома і нават у бібліятэцы. У дні зімовых канікул традыцыйна бібліятэка запрашае сваіх чытачоў прыняць удзел у святочным мерапрыемстве. А каб яно стала запамінальным, яго стараюцца зрабіць вясёлым, напоўненым цудамі, гульнямі, конкурсамі. У гэтым годзе бібліятэкары падрыхтавалі святочную праграму «Прыгоды на Новы год», у рамках акцыі «Нашы дзеці». Для маленькіх удзельнікаў правялі зімовыя забавы: віктарына-тэст «Што за матухна-зіма?», конкурс вершаў «Наступае Новы год», гульнёвыя конкурсы «Навагоднія смяшынкі», «Чаго на ёлцы не хапае?» Галоўнымі героямі свята сталі Дзед Мароз, Снягурка, Лёлік і Болік. Прайшоўшы усе конкурсы, дзеці разбурылі чары злога чараўніка і вызвалілі з палону посах Дзеда Мароза, а ён у сваю чаргу павіншаваў дзяцей са святам, самых актыўных ўзнагародзіў медалямі. А Снягурка пачаставала ўсіх цукеркамі.