17 снежня для аматарскага аб’яднання “Вясёлы мурашнік” бібліятэкары  падрыхтавалі квэст-гульню “Прыгоды з лесавічком”. У бібліятэку для рабят прыйшоў ліст ад лесавічка з просьбай дапамагчы зняць закляцце з лесу. Дзецям неабходна было выканаць ўсе заданні квэст-гульні і дапамагчы казачнаму герою справіцца з бядой. Кожнае заданне змяшчалася на рознакаляровых пялёстках: адгадаць загадкі, упрыгожыць дрэва, намаляваць лясную палянку і інш., якія неабходна было сабраць ў адну кветку, каб выратаваць лес ад Кашчэя Бессмяротнага.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.