Прыйдзіце кнізе пакланіцца.
Не трэба так: гады ў рады.
Чытаеце, як вам не спіцца,
Ці недзе едзеце – тады.
Пакіньце сайты Інтэрнэта
І серыял па выхадных.
Чакае вас бібліятэка:
Старых, малых  і ўсіх – усіх…

Ларыса Глеб

Сучасная бібліятэка сёння – гэта не проста абанемент і чытальная зала, а цэлы комплекс паслуг, здольны зацікавіць нават самага патрабавальнага наведвальніка.

7 верасня Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна –мастацкай спадчыны ладзіла дзень адкрытых дзвярэй “Прыйдзіце кнізе пакланіцца”.

Наведвальнікі  бібліятэкі пазнаёміліся з выставамі, якія аформлены ў бібліятэцы да 75-годдзя вызвалення Беларусі, да 75-годдзя Гродзенскай вобласці, да Года малой радзімы. Працаўнікоў  КСУП “Жукоўшчына” зацікавіла выстава да 70 –годдзя ўтварэння гаспадаркі.

Чытачы паўдзельнічалі у конкурсе “Самая старая кніга з сямейнай бібліятэкі”. Самыя старыя кнігі прадаставіў на конкурс жыхар вёскі Малыя Краглі — Навіцкі Мікалай Міхайлавіч. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у  фотасессіі “Сустрэнемся каля кніжнай паліцы”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.