Гай маўчыць-
Лістоў няма,
Даль азябла сіняя.
Зноў да нас прыйшла зіма
Рупнай гаспадыняю
5 студзеня бібліятэкар наведала Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэднюю школу і з дзецьмі лагера “Весельчак” правяла гульню-віктарыну “Прывітанне зімушка-зіма”. Спачатку дзецям былі прадастаўлены на азнакамленне кнігі пра зіму і Новы год. Затым дзеці з задавальненнем адказвалі на пытані віктарыны.