Шырокая Масленіца,

Мы табою хвалімся.

Мы з гары катаемся,

блінамі аб’ядаемся!

11 сакавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Праменьчык» гуканне вясны пад назвай «Прывітанне, Масленіца!». Удзельнікі аб’яднання пазнаёміліся з абрадам святкавання Масленіцы. У рамках мерапрыемства адбыўся прагляд  прэзентацыі аб гэтым старажытным славянскім свяце. Падчас мерапрыемства адгадвалі загадкі, гулялі ў масленічнае лато і розныя іншыя гульні. Найбольш спадабалася гульня «Рэпка». Напрыканцы  адбылася дэгустацыя бліноў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.