27 лютага наведвальнікі аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік» прынялі ўдзел у эка — акцыі «Птушыная сталовая». Бібліятэкар Хрышчановіч Алена Генрыхаўна правяла для дзяцей гутарку пра птушак, як ім жывецца зімой і як цяжка знаходзіць корм падчас снегападаў, завей і моцных маразоў. Далей бібліятэкар прапанавала паўдзельнічаць у майстар ̶ класе па вырабе кармушак для птушак. Затым на свежым паветры ў двары бібліятэкі ў рабят была магчымасць пакарміць птушак і адказаць на пытанні віктарыны.