3 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гістарычную вандроўку “Пуцяводная зорка беларусаў — Еўфрасіння Полацкая”, прысвечаную 505-годдзю беларускаму кнігадрукаванню і Году гістарычнай памяці. На мерапрыемства завіталі члены гарадскога піянерскага штаба са старшынёй Раённага савета грамадскага абʼяднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб жыцці асветніцы і нябеснай заступніцы нашай Беларусі, якая натхняла пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў на стварэнне выдатных твораў, пазнаёміўшыся таксама з тэматычнай выставай “Пуцяводная зорка беларусаў — Еўфрасіння Полацкая”, адбыўся прагляд фільма “Першадрукар”. На базе бібліятэкі з піянерамі ладзіўся піянерскі квіз, падчас якога для іх былі падрыхтаваны пытанні віктарыны.