Да Дня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла сустрэча са свяшчэнна служыцелем “Пусть не гаснет свеча духовности“. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з асветнікамі, прапаведнікамі хрысціянства Кірылам і Мяфодіем. З задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе праваслаўных загадак, паглядзелі выставу–прэзентацыю “Живой родник православной книги”. Настаяцель Храма Прысвятой Багародзіцы айцец Сергій расказаў дзецям пра значэнне духоўных кніг ў жыцці кожнага чалавека, падарыў бібліятэцы кнігі.