1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. “Пусть всегда будет завтра” — пад такім дэвізам правяла акцыю бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі для вучняў ДУА “СШ № 1 г. Дзятлава”. На мерапрыемстве прысутнічала інструктар — валеолаг ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Юрэня Наталля Іванаўна. Яна расказала аб шляхах перадачы, метадах прафілактыкі захворвання. У Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў бібліятэчны квілт, быў складзены плакат, кожны ўдзельнік акцыі паўдзельнічаў ў яго напаўненні.