Да 65-годдзя з дня заснавання філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” быў праведзены дзень адчыненых дзвярэй “Путь длиною в 65”. Бібліятэкар падрыхтавала экскурсію “Библиотека через призму времени”, зрабіла экскурс у гісторыю бібліятэкі, рассказала пра тое, як палепшылася яе матэрыяльна-тэхнічная база, узгадала пра былых бібліятэкараў, якія шмат гадоў працавалі на карысць роднай бібліятэкі і пакінулі пра сябе добрую памяць. Гучалі віншаванні і добрыя пажаданні на адрас бібліятэкі ад чытачоў. На фотавыставе “Бібліятэка ў аб’ектыве часу”, былі прадстаўлены фотаздымкі самых цікавых мерапрыемстваў, а таксама ўзнагароды атрыманыя бібліятэкай за паспяховую працу.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.