У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” 22 лістапада адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”. На гэты раз яны здзейснілі віртуальнае падарожжа па найпрыгажэйшай краіне – Беларусі. “Путешествие по синеокой” – так называлася гадзіна цікавых паведамленняў. Беларусь – край тысячы рэкаў  і азёраў. Нашу рэспубліку называюць “сінявокай” не толькі дзякуючы вялікім і малым азёрам, але і шматлікім рэкам і ручайкам, а іх у краіне каля 21 тысячы. На мерапрыемстве размова ішла аб самых буйных рэках нашай краіны і рэдкіх рыбах, якія ў іх водзяцца, а дзеці з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Рыбы нашых вадаёмаў” расказалі пра знаёмых рыб. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Беларусь сінявокая”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.