21 сакавіка ў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Любазнайка”. Вучні 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3” патрапілі на гістарычнае падарожжа “Путешествие в мир книги”.  Падарожжа адбывалася па наступных станцыях: “Пачатковая”, “Гістарычная”, “Цікавыя звесткі пра кнігі”, “Прыказкі пра кнігі не здарма кажуць”, “Загадкі пра кнігі”, “Бібліятэчная”, “Кніжкіна бальніца”. Дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў: калі з’явілася першая друкаваная кніга; якая кніга самая вялікая і самая маленькая; як звалі самага вядомага старажытна рускага летапісца і іншае. Пасля мерапрыемства вучні выбралі сабе кнігі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.