Смерці Паэта няма —

Ёсць Нараджэнне!

Песняй абвостраны слых,

Чуеш, Максім? — не ўмірае!

Гэта з табой. І для ўсіх

Зорка Венера світае.

Я. Янішчыц

Максім Багдановіч …

Кароткі быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца дваццаццю пяццю гадамі.Але хто аднойчы адкрые для сябе Багдановіча – той адкрые яго назаўсёды.Той застанецца навек у палоне нязгаданых чараў яго паэзіі і будзе зноў і зноў вяртацца да яго радкоў і спыняцца перад імі, як перад цудам.У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна- мастацкай спадчыны аформлена выстава аднаго паэта “Пясняр Беларусі сінявокай”і столік — запрашэнне“У госці да Максіма Багдановіча”, дзе наведвальнікі могуць прысесці, узяць у рукі зборнік вершаў  паэта і акунуцца ў чароўны свет яго паэзіі. Пазнаёміцца з літаратурай у якой расказваецца пра жыццёвы шлях выдатнага беларускага паэта. Цікавыя матэрыялы і дакументы,творы паэта дапамагаюць лепш уявіць характар Максіма Багдановіча, яго рознабаковыя інтарэсы, грамадскую дзейнасць,сямейныя ўзаемаадносіны, жыццёвае асяроддзе. Выстава дапоўнена фотаздымкамі, выказваннямі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра М. Багдановіча, урыўкамі з вершаў, прысвечаных паэту.

 

 

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.