Безумоўная зорка беларускай літаратуры і саамы малады яе класік – Максім Багдановіч, так і блізкі і зразумелы. Яго вершы, даўно перакладзеныя на дзясяткі моў, пранізліва і тонка гучаць і ў нашыдні. «I тчэ, забыўшыся, рука заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька» — знакамітыя радкі, якія сталі класікай і знаёмыя кожнаму школьніку. 9 снежня споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння іх аўтара. Да юбілею паэта ў Казлоўшчынскай ГПБц аформлена выстава-прысвячэнне “Пясняр Беларусі сінявокай”. Увазе чытачоў –  творы паэта, фотаздымкі дзіцячых і юнацкіх гадоў, літаратура, дзе можна пачытаць пра яго жыццё і творчасць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.