Беларусь вабіць прыгажосцю сваіх краявідаў. Але найбольш славіцца зямля пад белымі крыламі людзьмі. Менавіта яны складаюць багацце краіны, яе залаты фонд, праслаўляюць і будуць праслаўляць Беларусь. Пачэснае месца сярод гэтай кагорты займае Іван Паўлавіч Мележ. З нагоды 100-гадовага юбілею знакамітага беларускага пісьменніка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна, да якой ладзілася выстава – партрэт «Пясняр палескай душы».Наведвальнікі пазнаёміліся з творамі пісьменніка, з яго біяграфіяй і творчай дзейнасцю. На выставе дэманстраваліся фотаздымкі пісьменніка.
