У рамках бібліятэчнага праекта «Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы» 8 лютага Дзятлаўская раённая бібліятэка ладзіла для сваіх чытачоў літаратурную замалёўку «Пясняр Палесся», прысвечанную 100-годдзю з дня нараджэння нашага беларускага пісьменніка Івана Мележа. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Нам гады — не бяда» ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна». Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства была аформлена выстава «Пясняр Палесся», на якой былі размешчаны фактаграфічны матэрыял і вядомыя творы пісьменніка. Падчас мерапрыемства прысутныя заслухалі біяграфічныя звесткі і цікавыя факты з жыцця Івана Мележа. Пасля знаёмства з яго творчасцю, падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных творах, паўдзельнічалі ў культура лагічнай віктарыне «Беларуская скарбонка».