Да 100 – годдзя  І. Мележа ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы была аформлена выстава – партрэт “Пясняр Палесся”. Творы, прадстаўленыя на  выставе, па-сапраўднаму праўдзіва і пранікнёна расказваюць чытачам пра быт звычайных сялян, пра іх культуру, светапогляд, станоўчыя і адмоўныя бакі іх жыцця. Вобразы герояў намяляваны вельмі натуральна, успрымаючы адзін вобраз, можна яго прымерыць на кожнага беларуса з любой вёскі краіны. Вялікае адчуванне прыроды Беларусі, сваёй малой радзімы, псіхалогіі чалавека дапамаглі Мележу стварыць рэальную, маштабную карціну жыцця беларусаў. Творчасць І. Мележа  — гэта багатая спадчына беларускага народа, якой забяспечана неўміручасць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.