Жыві, мілы Колас,

Многа летаў, зімаў

З ясным сонцам побач

На зямлі радзімай.

Я.Купала

Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” ладзілася літаратурная кампазіцыя “Пясняр зямлі беларускай”.  Колькі б часу не прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас —выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент і сваю душу і сэрца. І вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Якуба Коласа.  Наведвальнікі мерапрыемства ўспомнілі жыццёвы і творчы шлях паэта, слухалі яго цудоўныя вершы і песню “Мой родны кут” у выкананні ансамбля “Песняры”. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-партрэт “Як песня народа — неўміручы наш Колас…”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.