Два каласы — дзве праўдзівыя песні!

Поплеч, як сёстры ідуць у свет…

Колькі вы радасці людзям прынеслі,

Колас жытнёвы і Колас — паэт!

3 лістапада споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння беларускаму класіку айчыннай літаратуры Якубу Коласу . З нагоды юбілейнай даты аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для наведвальнікаў бібліятэкі літаратурную гасцёўню “Пясняр зямлі беларускайˮ. Падчас мерапрыемства ў суправаджэнні электроннай прэзентацыі ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю песняра. Гучалі вершы, казкі, байкі. Адбыўся прагляд відэаролікаў песень на вершы Якуба Коласа “Родныя вобразыˮ і “Мой родны кутˮ, відэаінтэрвʼю сына Якуба Коласа Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча і відэафільма “Музей Якуба Коласаˮ. Для замацавання інфармацыі прайшла віктарына “Я Коласа пачуўˮ.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.